Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка ў першы дзень свайго візіту ў Ізраіль 21 студзеня сустрэўся са спікерам Кнэсета Ёэлем Эдэльштэйнам. Візіт будзе доўжыцца па 24 студзеня. Уладзімір Андрэйчанка знаходзіцца ў Іерусаліме па даручэнні кіраўніка дзяржавы для ўдзелу ў мерапрыемствах Міжнароднага форуму лідараў, прысвечанага Дню памяці ахвяраў халакоста і 75-й гадавіне вызвалення Асвенцыма. Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
Адзначаючы важнасць дадзеных падзей, Уладзімір Андрэйчанка сказаў, што ў беларускім парламенце шануюць памяць яўрэяў, якія змагаліся супраць нацызму. У іх ліку былі дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання Перачынскі Барыс Ханонавіч і Ласко Тамаш Іосіфавіч. Іх імёны высечаныя на мемарыяльных дошках, размешчаных у фае Авальнай залы Палаты прадстаўнікоў. Беларускі спікер дадаў, што копіі дакументаў аб іх будуць перададзеныя ў Мемарыяльны комплекс гісторыі халакоста «Яд Вашэм».
Парламентарыі таксама абмеркавалі перспектывы рэалізацыі дамоўленасцей аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж Ізраілем і ЕАЭС. Утварэнне падобнай зоны адпавядае інтарэсам двух народаў і дазволіць больш эфектыўна вырашаць пытанні, накіраваныя на забеспячэнне эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай абароны. Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, «беларускае старшынства ў ЕАЭС у 2020 годзе адкрывае ў гэтым плане акно магчымасцяў». На яго думку, шосты раўнд перамоваў па заключэнні Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Дзяржавай Ізраіль плануецца правесці ў сакавіку 2020 года Маскве.
Падчас сустрэчы была падкрэслена неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці ў ПА АБСЕ. Важным кірункам гэтай працы павінна стаць супрацьдзеянне любым спробам перагляду вынікаў вайны і скажэнні гістарычнай праўды.
Бакі разгледзелі перспектывы развіцця двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў прадуктыўны характар узаемадзеяння створаных груп сяброўства. Зараз у Нацыянальным сходзе ідзе працэс абнаўлення складу рабочай групы па двухбаковым супрацоўніцтве, і ён выказаў надзею, што пасля парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў Ізраілі ў сакавіку гэтага года, у Кнэсеце 23-га склікання таксама будзе сфарміравана Ліга міжпарламенцкай дружбы «Ізраіль-Беларусь».
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.