Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Нямецкая бульбяная салата

Такую салату можна падаваць як гарнір ці як цалкам самастойную страву.

Спатрэбіцца: бульба — 1 кг, вэнджаная грудзінка — 350 г, часнок — 2 зубчыкі, яблычны воцат — 5 ст. л., гарчыца — 1 ст. л., цукар — 3 ст. л., соль — 0,5 ч. л., перац — 0,5 ч. л, зяленіва пятрушкі.

Бульбу ачысціць, разрэзаць на чатыры кавалачкі і адварыць у падсоленай вадзе да гатоўнасці. Зліць ваду і прасушыць. Грудзінку здрабніць, абсмажыць і выкласці на талерку. Тлушч, які выдзеліўся, трохі астудзіць і дадаць да яго воцат, цукар, гарчыцу, соль і перац, змяшаць і давесці сумесь да кіпення. Затым дадаць у яе здробнены часнок, перамяшаць і зняць з агню. Пакласці ў сумесь бульбу і добра змяшаць, пакінуць на 15 хвілін. Дадаць да бульбы абсмажаную грудзінку, здробненую пятрушку і яшчэ раз добра змяшаць.


Фаршмак

Спатрэбіцца: салёныя селядцы — 2 шт., яйкі — 4 шт., морква — 2 шт., цыбуля (буйная) — 1 шт., масла — 100 г.

Моркву адварваем «у мундзіры» да гатоўнасці, а затым абіраем. Яйкі адварваем укрутую. Селядцоў абіраем і вымаем косткі. Цыбулю наразаем буйнымі кавалачкамі. Закладваем у блэндар: філе селядцоў, яйкі, моркву і цыбулю. Перабіваем усе інгрэдыенты да ўтварэння аднароднай масы. Уводзім у яе масла і старанна ўмешваем яго ў паштэт. Страва гатова!

Калі ў лік інгрэдыентаў фаршмаку ўключыць вычышчаны ад лупіны і насення яблык, то страва набудзе трохі іншы смак.


Гарнір з фасолі

Спатрэбіцца: фасоля — 300 г, алей — 1 ст. л., таматны соус — 2 ст. л., часнок — 1 зубчык, цыбуля — 1 шт., балгарскі перац — 1 шт., морква — 1 шт., смятана — 50 мл, зяленіва, соль і перац — на смак.

Фасолю замачыць у вадзе на ноч, адварыць да гатоўнасці і адкінуць на друшляк. Затым хвілін сем тушым фасолю на алеі. Цыбулю і балгарскі перац наразаем кубікамі, часнок здрабняем, моркву надзіраем на буйнай тарцы і дадаём усё да фасолі, тушым да гатоўнасці агародніны.

Гатовы гарнір з фасолі можна заправіць смятанай і прысыпаць здробненым зяленівам.


Спецыі — ШТО ДА ЧАГО

  • ДЛЯ МЯСА: чырвоны, чорны, духмяны перац або гваздзіка, маяран, чабор, кмен, куркума, мацярдушка.
  • ДЛЯ ПТУШКІ: чабор, маяран, размарын, шалфей, базілік.
  • ДЛЯ РЫБЫ: лаўровы ліст, белы перац, імбір, духмяны перац, каляндра, перац чылі, гарчыца, кроп, чабор.
  • ДЛЯ ДЗІЧЫНЫ: чабор, мацярдушка, духмяны перац, чырвоны перац, ядловец.
  • ДЛЯ КАПУСТЫ: кроп, кмен, каляндра, фенхель, кумін, насенне чорнай гарчыцы.
  • ДЛЯ БУЛЬБЫ: кроп, каляндра, куркума і асафетыда.
  • ДЛЯ БАБОВЫХ: кумін, імбір, перац, мята і каляндра.
  • ДЛЯ МАРЫНАДАЎ: лаўровы ліст, ядловец (ягады дадаюць у марынады пры прыгатаванні мяса дзічыны і рыбы), галінкі кропу з кветкамі або насеннем.
  • ДЛЯ СОКАЎ, УЗВАРАЎ: карыца, гваздзіка, імбір, бадзян, кардамон.
  • ДЛЯ ПАШТЭТАЎ: белы перац, карыца, імбір, лаўровы ліст, гваздзіка, бадзян, кардамон.
  • ДЛЯ ВЫПЕЧКІ: гваздзіка, карыца, бадзян, імбір, кардамон, духмяны перац, апельсінавая цэдра, аніс, кунжут, мак, ваніль.
  • ДЛЯ ГАРАЧАГА МАЛАКА: карыца, кардамон, шафран.

Карысныя дробязі

  • Моцна забруджаныя месцы ў духоўцы намачыце нашатырным спіртам і пакіньце на ноч — раніцай бруд адатрэцца з дапамогай звычайнай анучкі.
  • Калі ў тэрмасе з'явіўся «старонні» пах — не бяда: пакладзіце ў яго пару лыжак рысу, заліце вадой і некалькі разоў добра патрасіце. Затым прапалашчыце гарачай вадой.
  • Скрыні ў кухонных сталах часта ад вільгаці пачынаюць выцягвацца з цяжкасцю. Досыць працерці бакавыя паверхні скрыні свечкай, і гэтая непрыемнасць знікне.
  • Садоўнікі ўжо даўно падвязваюць старымі калготкамі расліны ў перыяд росту. Мяккі матэрыял не пашкоджвае сцёблы.
  • Праз панчохі можна працадзіць застаялую фарбу.
  • З калготак можна зрабіць абадок для замацавання смеццевых пакетаў. Ён робіцца пад вядро, у якім будзе знаходзіцца пакет.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».