Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка наведаў Мемарыяльны комплекс гісторыі Халакоста «Яд Вашэм»


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка  наведаў Мемарыяльны комплекс гісторыі Халакоста «Яд Вашэм» у рамках візіту ў Дзяржаву Ізраіль.


Ён перадаў у музей Мемарыялу копіі дакументальных матэрыялаў аб дэпутатах Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання Перачынскім Барысе Ханонавічы і Ласко Фаме Іосіфавічы, якія змагаліся і загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, а таксама правёў гутарку з дырэктарам Архіва Мемарыялу Хаімам Гертнерам.

Ён паведаміў, што за праяўлены гераізм каля 700 беларусаў, якія ратавалі яўрэяў у гады фашысцкай акупацыі, былі ўдастоены звання «Праведнік народаў свету».

«Вы робіце вельмі патрэбную не толькі для Ізраіля і Беларусі, але і для ўсяго свету працу», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў, падкрэсліўшы важнасць умацавання супрацоўніцтва ў галіне захавання памяці аб тых трагічных старонках гісторыі.

Уладзімір Андрэйчанка паведаміў пра гатоўнасць Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь актыўна працаваць у гэтым накірунку. Акрамя таго, ён праінфармаваў дырэктара Архіва Мемарыялу пра тое, што Глыбоцкі і Ушацкі раёны Віцебскай вобласці зацікаўлены ў рэалізацыі шэрагу сумесных з «Яд Вашэм» праектаў. Яны плануюць правядзенне даследаванняў, стварэнне музейных экспазіцый, правядзенне выставачных мерапрыемстваў, тэматычных семінараў і канферэнцый, арганізацыю адукацыйных паездак школьнікаў па месцах памяці ахвяр Халакоста і баявой славы партызанскіх атрадаў, у складзе якіх у гады вайны на тэрыторыі названых раёнаў змагаліся яўрэі.

Андрэйчанка падкрэсліў важнасць развіцця ўзаемадзеяння па захаванню гістарычнай памяці на рэгіянальным узроўні, Старшыня Палаты прадстаўнікоў запрасіў кіраўніцтва «Яд Вашэм» прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памяці ахвяр гета, знішчанага фашыстамі ў 1943 годзе, якія пройдуць у жніўні гэтага года ў горадзе Глыбокае.

Пасля завяршэння сустрэчы старшыня Палаты прадстаўнікоў пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей Мемарыяльнага комплексу «Яд Вашэм».

«У Беларусі, як і ў Ізраілі, памятаюць пра яўрэяў, якія загінулі ў страшныя гады Халакосту і Другой сусветнай вайны. Хай нашы сумесныя намаганні па захаванні памяці аб гэтых трагедыях стануць гарантам таго, што гэтыя жахлівыя злачынствы больш ніколі не паўторацца», — гаворыцца ў запісе.


Фота: Вести. Израиль по-русски.

Таксама, у рамках візіту ў Дзяржаву Ізраіль, Уладзімір Андрэйчанка, прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме ад імя кіраўніка Дзяржавы Ізраіля Рэўвена Рыўліна ў гонар прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў замежных дзяржаў, а таксама кіраўнікоў замежных арганізацый, якія прыехалі на Сусветны форум памяці ахвяр Халакосту.

Адбылася кароткая размова Уладзіміра Андрэйчанкі з Рэўвенам Рыўліным. Старшыня Палаты прадстаўнікоў перадаў яму прывітанне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У сваю чаргу Прэзідэнт Ізраіля прасіў перадаць найлепшыя пажаданні Аляксандру Лукашэнку і ўдзячнасць за ўдзел нашай краіны ў мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенцыма. Ён дадаў, што высока цэніць гэты факт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».