Вы тут

23-гадовы малады чалавек некалькі месяцаў жыў за чужы кошт


У верасні мінулага года жыхар Бярозы (Брэсцкая вобласць) не змог атрымаць доступ да свайго Інтэрнэт-банкінгу і звярнуўся ў абслуговы банк. Кліенту паведамілі, што з яго асабовага рахунку рэгулярна праводзіліся плацяжы. Тады мужчына звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, пішуць на сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Аператыўнікі высветлілі, што адзін з калегаў па працы узяў мабільны тэлефон заяўніка і "пераадрасаваў" паслугу "Інтэрнэт-банкінгу" на свой гаджэт. 23-гадовы малады чалавек фактычна завалодаў доступам да рахункаў і банкаўскіх аперацый свайго знаёмага.

СМС-паведамленні ўладальніку не прыходзілі, таму некалькі месяцаў хлопец "патроху" марнаваў чужы заробак. Калі б яму не спатрэбіўся дадзены мабільны дадатак, невядома, колькі б яшчэ 43-гадовы мужчына працаваў "за дваіх".

Аднак нават пасля таго, як дзеянням фігуранта была дадзена прававая ацэнка, ён зноў вырашыў скарыстацца канфідэнцыйнымі звесткамі і выкраў з карт-рахунку таго ж калегі больш за 700 рублёў. Бо пасля таго, што здарылася пацярпелы змяніў карту, але дадзеныя мабільнай банкаўскай паслугі засталіся ранейшымі.

Праваахоўнікі звяртаюць увагу грамадзян на павелічэнне колькасці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Яны могуць выяўляцца:

  • ва ўзломе акаўнтаў у сацыяльных сетках і несанкцыянаваным выкарыстанні уліковых запісаў карыстальнікаў;
  • у здзяйсненні крадзяжоў з карт-рахункаў грамадзян шляхам махлярства або выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі.
  • Зламыснікі карыстаюцца даверлівасцю, бестурботнасцю саміх карыстальнікаў і іх няведаннем асноў бяспекі пры выкарыстанні глабальнай сеткі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».