Вы тут

Даручэнні па інвестыцыйных праектах у ААТ «Нафтан» павінны быць выкананы якасна і ў тэрмін


Утрымліваць лідарскія пазіцыі на рынку нафтапрадуктаў немагчыма без паслядоўнага развіцця. Яшчэ з канца 90-х гадоў мінулага стагоддзя акцыянернае таварыства «Нафтан» распачало шырокамаштабную паэтапную рэканструкцыю і мадэрнізацыю сваіх аб'ектаў. Гэтая работа працягваецца і цяпер. І калі ўвага грамадскасці накіравана пераважна на паведамленні са СМІ, што датычацца дамоўленасцяў нашай краіны па нафтагазавым пытанні з партнёрамі (якое ў любым выпадку будзе вырашана), на айчынным нафтавым гіганце працягваюць рэалізацыю значнага інвестпраекта. На мінулым тыдні спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава, як кіраўнік назіральнага савета прадпрыемства, правяла на «Нафтане» нараду па пытаннях яго мадэрнізацыі.

Даручэнні Прэзідэнта Беларусі па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у ААТ «Нафтан» павінны быць выкананы якасна і ў тэрмін. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі, кіраўнік назіральнага савета прадпрыемства Наталля Качанава на нарадзе па пытаннях мадэрнізацыі «Нафтана».


Фота БЕЛТА.

Спікер верхняй палаты парламента ўжо неаднаразова выязджала на гэтае прадпрыемства. На яе як на старшыню назіральнага савета ўскладзены абавязак кантраляваць выкананне даручэнняў Прэзідэнта па будаўніцтве ўстаноўкі запаволенага каксавання нафтавых рэшткаў і іншыя пытанні мадэрнізацыі прадпрыемства. «Я не вельмі задаволена ходам рэалізацыі праекта на «Нафтане», — адзначыла Наталля Качанава. — Мы абавязаны выканаць даручэнні кіраўніка дзяржавы, завяршыць работы ва ўстаноўленыя тэрміны. Часу засталося зусім мала».

Так, будаўніча-мантажныя работы трэба скончыць у маі, каб у жніўні атрымаць на прадпрыемстве першую прадукцыю.

«Павінна быць цеснае ўзаемадзеянне заказчыка і генпадрадчыка. Яны разам у рабочым парадку і аператыўна павінны вырашаць пытанні па пастаўках абсталявання, па праектна-каштарыснай дакументацыі, забеспячэнні неабходнай колькасці людзей, якія будуць задзейнічаныя ў рэалізацыі інвестпраекта», — адзначыла Наталля Качанава.

Пасля нарады спікер верхняй палаты парламента агледзела вытворчую тэрыторыю прадпрыемства, у тым ліку ўстаноўку запаволенага каксавання нафтавых рэшткаў, якая цяпер будуецца. «Гэта вельмі важны інвестпраект, які павінен быць рэалізаваны», — падкрэсліла яна.

Дарэчы, яго рэалізацыя дасць магчымасць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафтавай сыравіны з 72 % да 90 %, выхад светлых нафтапрадуктаў з 53—55 % да 65 % і атрымаць новы прадукт — нафтавы кокс. Ён выкарыстоўваецца ў якасці паліва ў цэментнай прамысловасці, а таксама ў энергетыцы. У сумесі з нізкасярністым коксам яго можна будзе ўжываць у металургіі.

Па словах генеральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандра Дзямідава, «Нафтан» мае намер у маі распачаць пусканаладачныя работы на комплексе запаволенага каксавання.

Паралельна на «Нафтане» займаюцца іншымі кірункамі мадэрнізацыі. Так, у стадыі пусканаладачных работ знаходзіцца ўстаноўка па вытворчасці элементарнай серы.

Аляксандр Дзямідаў расказаў таксама пра першыя крокі па рэалізацыі стратэгіі «Нафтана», акцэнт у якой зроблены на нафтахімічным профілі. Першачарговая ўвага будзе звернута на завод «Палімір».

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Навацыі для развіцця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».