У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва на Бераставіччыну завітаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ. Ён сустрэўся з калектывамі цэнтральнай раённай бальніцы і аграфірмы «Стары Дворац».
Падчас сустрэчы ішла размова аб сітуацыі на рынку працы нашай краіны, занятасці і заработнай плаце работнікаў бюджэтных сфер. Віктар Лісковіч заўважыў, што заробак ніводнага з работнікаў установы аховы здароўя ў студзені не павінен быць меншы, чым у лістападзе мінулага года.
Акрамя таго, старшыня профільнай камісіі звярнуў увагу на ролю дэпутатаў рознага ўзроўню ў вырашэнні надзённых праблем людзей на канкрэтнай тэрыторыі, аб наданні галоснасці гэтай дзейнасці праз СМІ, асабліва мясцовы друк:
— Трэба, каб людзі, якія не прысутнічалі на сустрэчах, ведалі, пра што там ішла гаворка, — падкрэсліў сенатар. — Сустрэчы з людзьмі, асабістыя прыёмы грамадзян, выязныя прыёмы дапамагаюць не толькі пачуць і дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, але і ўбачыць, дзе не спрацоўваюць нейкія кірункі, тэндэнцыі на ўзроўні рэгіёна, краіны, каб своечасова змяніць законапраект і ў далейшым сістэма працавала без збояў.
Віктар Лісковіч расказаў пра свае планы дэпутацкай дзейнасці ў рэгіёнах, адказаў на пытанні прысутных. У прыватнасці, пра тое, якія заканадаўчыя акты, што датычацца непасрэдна аховы здароўя і ў цэлым сацыяльнай сферы, плануецца разгледзець у Савеце Рэспублікі, як прыцягнуць моладзь да заканатворчай дзейнасці і як спыніць адток маладых медыкаў за межы краіны.
На сустрэчы з калектывам аграфірмы «Стары Дворац» размова ішла і аб сацыяльнай палітыцы, будаўніцтве жылля для маладых спецыялістаў і замацаванні іх на роднай зямлі.
Пасля сустрэчы сенатар наведаў рамонтныя майстэрні аграфірмы, пазнаёміўся з вытворчымі і бытавымі ўмовамі, пабываў у базавай школе.
Па матэрыялах «Бераставіцкай газеты»
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.