Вы тут

670 млн чалавек перасеклі мяжу Кітая


Паводле дадзеных Дзяржаўнага ўпраўлення па справах іміграцыі КНР, у 2019 годзе супрацоўнікі кантрольна-прапускных органаў Кітая правялі памежны дагляд 670 млн чалавек, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Гэта на 3,8 працэнта больш, чым годам раней. Разам з гэтым праверана 36,2 млн адзінак транспартных сродкаў, што апынулася на 3,4 працэнта  больш, чым у 2018-м. Дзяржупраўленне па справах іміграцыі пастаянна прымае новыя меры для павышэння эфектыўнасці пагранічнага дагляду і якасці абслугоўвання. У 2019 года ў 18 КПП Пекіна, Шанхая і іншых гарадоў адкрылася 89 "зялёных" калідораў у рамках ажыццяўлення ініцыятывы "Пояс і шлях", якія абслужылі 290 тыс. чалавек.  У паўднёвай астраўной правінцыі Хайнань быў уведзены рэжым 30-дзённага бязвізавага знаходжання турыстаў, якім было ахоплена 463 тыс. іншаземцаў, што склала 73,7 працэнта ад агульнай колькасці замежных турыстаў.

Акрамя гэтага, у рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, рэгіёне дэльты ракі Янцзы і паўднёвакітайскай правінцыі Гуандун для замежнікаў быў уведзены 144-гадзінны бязвізавы транзітны рэжым для міжнародных падарожнікаў.

Прэв’ю: visasam.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.