Марыя Лебядзько (нар. 1961) — беларуская паэтэса, медыцынскі работнік. Піша вершы на рускай і беларускай мовах. З'яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Калейдаскоп», «Сіняя птушка», «Белае і чорнае», «Вітаю цябе, Беларусь мая: песні і вершы». У 2015 годзе стала лаўрэатам фестывалю свецкай духоўнай паэзіі і музыкі.
Вершы — Марыя ЛЕБЯДЗЬКО, Яўген КСЯНЕВІЧ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
1. Да пабачэння, мой каханы! Так прыйшлося,
Што адляцела з журавамі наша восень.
Ляцела цяжка, ёй хацелася вярнуцца,
А мне хацелася заснуць і не прачнуцца.
Прыпеў (2 разы):
Бывай, каханы мой, бывай.
Бывай, каханы мой, бывай.
Бывай, каханы мой, бывай.
Бывай, бывай.
2. Была магутнай я! Была я каралевай!
Куды ні глянеш — ці направа, ці налева, —
Усюды золата, а шчасце праглядзела...
Сказала сумна так, аж дрыжыкі па целу...
Прыпеў.
3. Да пабачэння! Не — бывай! Бо стрэч не будзе!
І гэта роспач, як маланка, б'е ў грудзі.
Ці, можа, я, ці, можа, ты тут вінаваты,
Што наша восень стала першай нашай стратай?
Прыпеў.
4. ...Ляцела восень з журавамі за аблокі.
Мы не змаглі з табой зрабіць чатыры крокі,
Каб дараваць, каб зразумець, захвалявацца,
Каб наша восень хоць на дзень змагла застацца...
Прыпеў.
Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч
На прасторах яе вялікасці кнігі.