Вы тут

Дайджэст навін з Аршанскага раёна


Адходы драўніны — у кацельню...

У «Оршацепласетках» нядаўна запрацавала першая мабільная рубільная машына.

З адходаў драўніны яна робіць паліўную дранку для кацельняў, якія працуюць толькі на гэтым відзе паліва. У Аршанскім раёне такія кацельні ёсць у Бабінічах, Андрэеўшчыне, Балбасаве і Высокім.

Рубільная ўстаноўка дазволіць прадпрыемству не толькі павысіць эфектыўнасць саманарыхтоўкі паліва, але і істотна знізіць затраты на вытворчасць цеплавой энергіі.


...і кастрыцу туды ж!

Гэтае ж прадпрыемства нядаўна распачало вытворчасць паліўных пялет з кастрыцы льну

«Оршацепласеткі» рэалізавалі ўнікальны для Віцебскай вобласці інвестыцыйны праект. Падобная вытворчасць сёння існуе толькі ў Гродзенскай вобласці. Новая лінія, на якой вырабляюцца паліўныя гранулы, размясцілася на не выкарыстаных раней плошчах былога завода жалезабетонных вырабаў. Яе прадукцыйнасць — 210 тон пялет у месяц; у год, адпаведна, — больш за 2,5 тысячы тон. У перспектыве кіраўніцтва «Оршацепласетак» плануе арганізаваць работу ўчастка ў дзве змены, а сыравіну будзе закупляць на Арэхаўскім, Дубровенскім і іншых блізкіх да Оршы заводах.

На новай лініі створана пяць высокапрадукцыйных рабочых месцаў. Усяго на КУП «Оршацепласеткі» працуе 18 кацельняў на льняных пялетах. Сёлета і ў наступным годзе пачнуць працаваць яшчэ як мінімум тры.

Праект рэалізаваны ў рамках Указа № 506 «Аб развіцці Аршанскага рэгіёна» і дазволіць прадпрыемству забяспечваць кацельні ўласным палівам, знізіць сабекошт вырабленай цеплаэнергіі, пашырыць пералік прадукцыі, якая выпускаецца. Дарэчы, яе лішкі плануюць рэалізоўваць, у тым ліку пастаўляць на экспарт.

Па матэрыялах «Аршанскай газеты»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.