Мінулы год стаў для кітайскага кіно вельмі паспяховым, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кінарынак дэманстраваў пастаянны рост, касавыя зборы кінатэатраў за год дасягнулі за 64 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 5,4%. У 2019 годдзе ў Кітаі выйшаў шэраг выдатных фільмаў, якія не толькі шмат зарабілі ў пракаце, але і атрымалі станоўчыя водгукі гледачоў. Сярод дзесяці самых касавых фільмаў, паказаных летась на экранах Паднябеснай было восем айчынных кінакарцін. Такія кінастужкі, як «Нэчжа», «Блукаючая Зямля», «Я і мая радзіма», «Капітан Кітая», у поўнай меры прадэманстравалі павышэнне ўзроўню кітайскай кінаіндустрыі.
У 2019 годзе агульная колькасць экранаў кітайскіх кінатэатраў дасягнула амаль 70 тысяч, павялічыўшыся на 9,7 тысячы, што ў далейшым ўмацавала лідзіруючую пазіцыю Кітая ў свеце па гэтым паказчыку. Агульная наведвальнасць кінатэатраў за ўвесь год склала 1,727 млрд. гледачоў. У цэлым назіралася пашырэнне і росквіт кінарынку па ўсёй краіне.
Прэв’ю: http://cinemaplex.ru/
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.