Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём беларускай навукі


«Упэўнены, што айчыннай навуцы па сілах вырашыць самыя амбіцыйныя задачы на карысць роднай краіны», — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з прафесійным святам. Тэкст віншавання зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў на ўрачыстым сходзе ў Акадэміі навук.


«Беларусь заўсёды славілася сваімі навуковымі арганізацыямі і кадрамі з магутным інтэлектуальным патэнцыялам. Нашы даследаванні і распрацоўкі ў самых перадавых і запатрабаваных сферах знаходзяць шырокае практычнае прымяненне не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі, — гаворыцца ў віншаванні. — Кожны ваш поспех, бесперапыннае прымнажэнне ведаў, грамадска значныя вынікі новых дасягненняў — гэта нацыянальнае багацце, трыумф усяго беларускага народа».

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў вучоным за пастаянны даследчы пошук, вернасць традыцыям і абранай прафесіі, а таксама пажадаў усім моцнага здароўя, творчага даўгалецця і яркіх навуковых адкрыццяў.

Прэв'ю: spbume.ru

Загаловак у газеце: Прадмет нашага гонару

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».