Жаночая зборная Беларусі па індор-хакеі, абыграўшы галоўных фаварытаў турніру, каманду Нідэрландаў у серыі булітаў з лікам 4: 3 (асноўны час матчу 1:1), заваявала залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, які завяршыўся ў Мінску, паведамляе БелТА.
Матч стартаваў з нападаў галандскай каманды, якая настойліва шукала шляхі да брамы беларусак. Беларускі адказвалі фаварытам турніру контратакамі. ХГаландка Ліза Пост адкрыла лік, абыграўшы Марыну Навіцкі ў блізкім бою пасля розыгрышу штрафнога-кутняга.
У другім перыядзе каманда Нідэрландаў саступіла ініцыятыву беларускам, якія настойліва атакавалі абарончыя рэдуты саперніц. Да радасці заўзятараў за 13 секунд да канца матча Марына Нікіціна зраўняла лік. Яна ж у серыі булітаў закінула вырашальны штрафны кідок.
Гэта вікторыя стала першай для нашых хакеістак. Раней жаночая нацыянальная зборная Беларусі па індор-хакеі была двухразовым прызёрам чэмпіянатаў Еўропы: ў 2016 і 2018 гадах дзяўчыны заваявалі бронзавыя ўзнагароды, у 2018-м каманда заняла таксама трэцяе месца на Кубку свету.
ХХ чэмпіянат Еўропы па індор-хакеі (хакей на траве ў закрытых памяшканнях) сярод жаночых каманд праходзіў у Палацы спорту з 24 па 26 студзеня. Турнір з'яўляецца другім па значнасці пасля Кубка свету. Чэмпіянат стаў адборачным да сусветнага першынства 2021, куды адправіцца шэсць лепшых каманд Старога Свету.
Прэв'ю: БелТА
Спыталі пра гэта ва ўрача-касметолага.
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Цялец. Тыдзень абяцае прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.