Вы тут

Кітайская эканоміка вырасла на 6,1 працэнта


Аб’ём ВУП склаў больш чым 14 трыльёнаў долараў.


Рост кітайскай эканомікі у 2019 годзе склаў 6,1 працэнта, што адпавядае пастаўленай урадам гадавой мэце — ад 6 да 6,5 працэнта. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гэты паказчык апынуўся ніжэй, чым 6,6 працэнта росту, зарэгістраванага ў 2018 годзе. Паводле дадзеных упраўлення, тэмпы росту кітайскай эканомікі ў чацвёртым квартале 2019 года склалі 6 працэнтаў., што адпавядае паказчыку ў трэцім квартале таго ж года, але апынуліся ніжэй 6,4% росту і 6,2% росту адпаведна ў першым і другім кварталах мінулага года.

Аб’ём валавога ўнутранага прадукту Кітая летась склаў прыкладна 99,09 трлн юаней (каля 14,38 трыльёна долараў), пры гэтым на долю сектара паслуг прыйшлося больш за палову ад агульнага аб’ёму паказчыка. У мінулым годзе дабаўленая вартасць прамысловай вытворчасці ў краіне павялічылася на 5,7 працэнта ў гадавым вылічэнні, знізіўшыся з 6,2% росту паказчыка ў 2018-м.

Інвестыцыі ў асноўныя фонды Кітая летась выраслі на 5,4 працэнта ў параўнанні з 2018 годам, застаўшыся на тым жа ўзроўні, што і ў першых трох кварталах 2019-га. Па выніках мінулага года аб’ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у краіне вырас на 8 працэнтаў у параўнанні з 2018 годам.

Прэв'ю: visasam.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.