Вы тут

На Янцзы не парыбаліш


Уведзена 10-гадовая забарона на вылаў рыбы ў гэтай рацэ.


З пачатку гэтага года ў Кітаі ўступіла ў сілу 10-гадовая забарона на вылаў рыбы ў ключавых раёнах ракі Янцзы з мэтай абараніць біяразнастайнасць ў самай доўгай воднай артэрыі краіны. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Забарона будзе дзейнічаць у 332 запаведных зонах у басейне Янцзы. Акрамя таго, не пазней за 1 студзеня 2021 года забарона распаўсюдзіцца на ўсе натуральныя водныя шляхі ракі, а таксама яе асноўныя прытокі. Такая забарона распаўсюдзіцца на вылаў рыбы ў рэках, звязаных з Янцзы і тыя, якія ўваходзяць у водную сістэму такіх буйных азёр, як Дунцінху і Паянху.

Мараторый на вылаў рыбы разглядаецца ў якасці ключавой меры па барацьбе з высільваннем біялагічных рэсурсаў і зніжэннем біяразнастайнасці ў рацэ Янцзы, якія ўзніклі ў выніку дзейнасці чалавека, уключаючы празмерны вылаў рыбы, забруджванне і збудаванне плацін, заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Юй Канчжэнь.

Пагаршэнне стану біялагічнай сістэмы знізіла маштабы рыбнай здабычы ўздоўж Янцзы, якая цяпер вырабляе усяго 0,32 працэнта ад агульнага аб’ёму прадукцыі прэснаводнай аквакультуры Кітая. Апошнім часам гадавы ўлоў на рацэ знізіўся да менш за 100 тыс тон. У 1950-х гг гэты паказчык складаў 420 тыс тон.

Паводле ацэнкі, 10-гадовая забарона закране больш за 110 тысяч рыбалавецкіх суднаў і каля 280 тысяч рыбакоў у 10 правінцыях, размешчаных уздоўж ракі Янцзы. Міністэрства паабяцала, што прадаставіць ім паслугі па сацыяльным забеспячэнні, фінансавую падтрымку, а таксама магчымасці прафесійнай перападрыхтоўкі для тых, каму прыйдзецца прыстасоўвацца да новага ладу жыцця.

У прыватнасці, былыя рыбакі змогуць патруляваць і абараняць раку ў якасці членаў каманды, якая выконвае забарону на вылаў рыбы, сказаў Юй Канчжэнь. Паводле яго слоў, таксама будуць прыкладзены намаганні па ахове рэдкіх відаў і ўзмацненні маніторынгу за воднай флорай і фаунай ў рацэ Янцзы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.