Кітайскі школьнік выявіў казурак у бурштыне.
Група кітайскіх навукоўцаў абвясціла аб адкрыцці ў бурштыне новага віду насякомых, якія жылі ў часы дыназаўраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Незвычайнаыя казуркі выявіў 14-гадовы школьнік Сун Чэнцзюнь, калі ён шліфаваў бурштын у якасці памочніка Лю Е, супрацоўніка заалагічнага інстытута пры Кітайскай акадэміі навук. Пасля даследавання навукоўцы прыйшлі да высновы аб тым, што знаходка, якая атрымала назву «Notocupes denticollis», з’яўляецца новым відам сямейства Ommatidae — прымітыўнага сямейства жукоў, які існаваў каля 99 мільёнаў гадоў таму.
Па словах экспертаў, у склад сямейства Ommatidae ўваходзіць каля 6 сучасных відаў жукоў. Новае адкрыццё дае падставы для класіфікацыі сямейства Ommatidae, азнаямлення з працэсам і кірункам эвалюцыі жукоў.
Адпаведныя вынікі даследавання былі апублікаваныя ў міжнародным навуковым часопісе Cretaceous Research.
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.