Вы тут

Аб'яўлены конкурс эскізных праектаў помніка Ігару Лучанку


Аб'яўлены конкурс эскізных праектаў надмагільнага помніка народнаму артысту Беларусі і СССР Ігару Лучанку. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.


Фота sb.by

Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння помніка. Яго ўдзельнікамі могуць быць аўтары або аўтарскія калектывы скульптараў і архітэктараў, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне надмагільнага помніка павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора - увекавечанне памяці народнага артыста - і лаканічна размяшчацца на месцы пахавання.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца па 20 сакавіка па адрасе: г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, каб. 718. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены 20 сакавіка не пазней за 17.00 па адрасе: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Конкурсныя матэрыялы журы разгледзіць на закрытым пасяджэнні не пазней за 1 красавіка. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў рубрыцы "Конкурсы і мерапрыемствы".

Арганізатарам з'яўляецца Міністэрства культуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».