Вы тут

Кітаец ператварыў пустыню ў аазіс


Ён высадзіў 100 гектараў лесу.


Кітаец Мэн Кэ з хошуна Алашань-Юцы аўтаномнага раёна Унутраная Манголія за 17 гадоў азеляніў больш за 1500 му (100 га) пустыні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Хошун Алашань-Юцы размешчаны на стыку пустыняў Бадзін-Джаран і Тэнгэр. Гэта адзін з рэдкіх раёнаў Кітая, дзе жорсткія прыродныя ўмовы, далікатная экалогія і паўстае праблема апустыньвання. Пасля сыходу на пенсію Мэн Кэ пачаў саджаць дрэвы ў пустыні Бадзін-Джаран, дзе гадавая колькасць ападкаў складае 110 мм, а выпарэнне — 3900 мм. За 17 гадоў стары выкапаў сем калодзежаў і пасадзіў больш за 30 тысяч дрэў, у тым ліку саксаул, джыду, таполі, вязы.

Дзякуючы пашырэнню выгадаванага Мэн Кэ лесу, у пустыні паступова павялічваецца папуляцыя птушак і жывёл. Акрамя таго, гэтая жыццёвая гісторыя кранула многіх мясцовых жывёлаводаў, якія сталі актыўна ўдзельнічаць у барацьбе з апустыньваннем.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.