Вы тут

Хайнань прыняў больш 83 млн турыстаў


Кітайскі курортны востраў у цэнтры ўвагі.


У 2019 года ў курортнай астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая быў адзначаны рост турпотока і даходаў ад турызму. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Летась больш за 83 мільёна кітайскіх і замежных турыстаў наведалі правінцыю Хайнань, што на 9 працэнтаў больш у параўнанні з папярэднім годам. У прыватнасці, колькасць ўязных турыстаў склала 1,42 млн чалавек, павялічыўшыся на 12,4 працэнта ў гадавым выражэнні.

У 2019-м даходы Хайнань ад турызму выраслі на 11 працэнтаў — да 105 млрд юаняў (каля 15 млрд долараў). Восем буйных турыстычных прадпрыемстваў, такія як China Duty Free Group і China Tourism Group, адкрылі летась свае штаб-кватэры ў правінцыі.

Кітай плануе ператварыць Хайнань у міжнародны цэнтр турызму і спажывання да 2025 года, а таксама ў ключавое месца турызму і спажывання з глабальным уплывам да 2035-га.

Прэв’ю: hainan-kitaj.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.