Вы тут

У Брэсцкай крэпасці дзеці знайшлі нямецкую ракетніцу


На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці дзеці знайшлі нямецкі сігнальны пісталет, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Наталля Сахарчук.


Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама

25 студзеня прыкладна ў 18.30 у дзяжурную часць Ленінскага РАУС звярнулася жыхарка абласнога цэнтра. Яна распавяла, што яе 12-гадовы сын прынёс у дом прадмет, падобны на пісталет, які знайшоў з таварышамі ў Брэсцкай крэпасці. Супрацоўнікі міліцыі неадкладна выехалі на месца. Агледзеўшы знаходку, праваахоўнікі папрасілі брастаўчанку напісаць заяву аб добраахвотнай здачы зброі.

Хлопчык сказаў, што гуляў з сябрамі ў крэпасці на валах Кобрынскага ўмацавання. На насыпы хлопцы натыкнуліся на прадмет. Раскапаўшы яго, яны выявілі, што гэта стары пісталет.

Папярэдне, знаходкай аказаўся нямецкі сігнальны пісталет Walther Leuchtpistole 1934 года выпуску. Зброя канфіскавана, праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?