“Неба не дасць памерці…”
29 студзеня 2020 года ў 17.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць мерапрыемства “Неба не дасць памерці…”, прымеркаванае да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Леаніда Дайнекі.
Леанід Марцінавіч Дайнека (1940–2019) – пісьменнік, паэт. Уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса “Маладосць”, з 1972 па 1989 г. быў яго адказным сакратаром.
Аўтар гістарычных раманаў, шматлікіх паэтычных зборнікаў. Да апошняга дня жыцця актыўна займаўся творчасцю.
У імпрэзе прымуць удзел: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, пісьменнікі Эдуард Акулін, Генрых Далідовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Кастусь Цвірка, літаратуратуразнаўцы, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей і Таццяна Лаўрык, аўтары і выканаўцы песень Таццяна Беланогая і Кастусь Герашчанка, сваякі і нашчадкі пісьменніка.
Уваход вольны.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)
Калі: 29 студзеня 2020г. у 17.30
Куратар мерапрыемства: Эліна Свірыдовіч, загадчык навукова-асветніцкага аддзела.
Крыніца: http://bellitmuseum.by/news_/merapryemstva-neba-ne-dascz-pamerczi/
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.