Вы тут

Лукашэнка павіншаваў жаночую зборную Беларусі з перамогай на ЧЕ па індор-хакеі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жаночую нацыянальную каманду з перамогай на ХХ чэмпіянаце Еўропы па індор-хакеі, які праходзіў у Палацы спорту ў Мінску, перадае БелТА.


"На працягу ўсяго турніру ў барацьбе з лідарамі сусветнага рэйтынгу вы праявілі высокае спартыўнае майстэрства, цвёрды характар, камандную згуртаванасць і волю да перамогі, - гаворыцца ў віншаванні. - Няхай ваш поспех паслужыць прыкладам для іншых беларускіх спартсменаў".

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць трэнерскаму штабу і ўсім тым, хто ўнёс уклад у заваёву зборнай Беларусі тытула чэмпіёнак Еўропы.

Нагадаем, што 26 студзеня жаночая зборная Беларусі па індор-хакеі, абыграўшы галоўных фаварытаў турніру ў серыі булітаў з лікам 4: 3 (асноўны час матчу 1:1), заваявала залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, які завяршыўся ў Мінску.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?