Вы тут

У Гродне мясцовы жыхар скраў більярдныя шары ў клубе і падарыў іх таварышу


Дзень свайго 49-годдзя мужчына вырашыў адсвяткаваць у більярдным клубе. Месца выбраў не выпадкова - ён з'яўляецца вялікім аматарам гэтай гульні. Разам з ім на свяце была кампанія знаёмых.


Баўленне часу суправаджала і ўжыванне спіртнога. Калі ўсе партыі былі сыграны, імяніннік сабраў 16 більярдных шароў у скрынку і “падарыў” іх нецвярозаму таварышу. Той у сваю чаргу ўзяў іх і сышоў дадому.

Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Кастрычніцкага РАУС г. Гродна, кошт выкрадзенага склаў 350 рублёў. У ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобы мужчын былі ўстаноўлены. Дзеянням імянінніка дадзена прававая ацэнка. Раней мужчына судзімы не быў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: arttablo.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».