Вы тут

Зорны паход завітаў у Асіповічы


Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка праводзіць гэты паход ужо 55-ы раз. Зорным ён называецца таму, што на карце яго схема нагадвае зорку.


Сёлета ў паходзе бяруць удзел таксама студэнты з Расіі (прадстаўнікі Маскоўскага і Новасібірскага дзяржаўных педуніверсітэтаў і Расійскага дзяржаўнага прафесійна-педагагічнага ўніверсітэта), Казахстана (Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.Гумілёва), Узбекістана (Ташкенцкі педуніверсітэт імя Нізамі), Туркменістана і КНР. З 28 да 31 студзеня больш чым 270 студэнтаў і выкладчыкаў наведаюць дзевяць раёнаў на тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адзін з атрадаў па традыцыі пабывае ў Асіповіцкім раёне.

— Для нас вельмі ганарова прымаць такіх гасцей, — адзначыла намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Ганна Землянухіна. — Па-першае, студэнты на месцы знаёмяцца з гісторыяй Беларусі, наведваюць памятныя мясціны. Па-другое, яны маюць зносіны непасрэдна са школьнікамі, паказваюць ім сваю прафарыентацыйную праграму. Госці расказваюць, якія патрабаванні існуюць да тых, хто вучыцца ва ўніверсітэце, наколькі гэта прэстыжна. Школьнікі, у сваю чаргу, паказваюць свае культурныя праграмы. Наогул Зорны паход — вельмі карысная справа як для студэнтаў, так і для нашых школьнікаў, якія ў перспектыве могуць стаць педагогамі.

Сустрэча пачнецца з мітынгу на цэнтральнай алеі горада, а потым гасцей запросяць у гісторыка-краязнаўчы музей. На працягу чатырох дзён моладзь і іх выкладчыкі будуць сустракацца са школьнікамі, воінамі-інтэрнацыяналістамі, ветэранамі Вялікай Айчыннай, удзельнічаць у мітынгах, прысвечаных памяці тых, хто загінуў падчас вайны, выступаць з канцэртамі, арганізуюць майстар-класы і спартыўныя спаборніцтвы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: krokapp.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.