Вы тут

$10 тысяч на душу насельніцтва


Склаў летась ВУП Кітая.


Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР апублікавала серыю дадзеных аб развіцці эканомікі Кітая ў 2019 годзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У адпаведнасці з гэтымі дадзенымі, ВУП Кітая ў разліку на душу насельніцтва дасягнуў 10.276 долараў. У 2019 годзе аб’ём рознічнага гандлю спажывецкімі таварамі вырас на 8 працэнтаў у гадавым вылічэнні і дасягнуў 41,16 трлн юаняў. Сярэднедушавы наяўныя даход кітайцаў летась склаў 30.733 юаня (4,4 тысячы долараў), павялічыўшыся на 5,8 працэнта ў параўнанні з 2018 годам.

У мінулым годзе ў кітайскіх гарадах было створана 13,52 мільёна новых працоўных месцаў. Гэта вышэй запланаванага паказчыка, які прадугледжваў стварэнне больш чым 11 млн. месцаў. Такім чынам, штогадовая колькасць створаных новых працоўных месцаў у кітайскіх гарадах ужо сем гадоў запар захоўвалася на ўзроўні больш за 13 млн.

Да канца 2019 года каэфіцыент зарэгістраванага беспрацоўя ў кітайскіх гарадах складаў 3,62 проц., што значна ніжэй запланаванага паказчыка ў 4,5 процэнта.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.