Вы тут

Дзелавы клімат у Беларусі абмяркуюць на канферэнцыі ў Мінску


Канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі, пройдзе 30 студзеня ў беларускай сталіцы.


Арганізатары мерапрыемства —  Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя” і Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, экс-прэм'еры Вячаслаў Кебіч, Сяргей Лінг, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі буйнога і малога бізнесу, банкіры, вядучыя эксперты ў галіне эканомікі і права, кіраўнікі прадпрыемстваў розных формаў уласнасці.

Як адзначыў старшыня БНПА Аляксандр Швец, канферэнцыя прымеркавана да юбілею найстарэйшага бізнес-аб'яднання, але час, у якім мы жывем, і напружаная сітуацыя ў эканоміцы не дазваляюць абмежавацца святочнымі прамовамі. Таму і галоўная тэма канферэнцыі “Дзелавы клімат Беларусі: шчыра аб перспектывах”, і выступленні яе ўдзельнікаў будуць прысвечаны пошуку шляхоў і рэзерваў для росту беларускай эканомікі, аздараўлення дзелавога клімату.

Удзельнікі форуму абмяркуюць перспектывы развіцця карпаратыўнага кіравання ў Беларусі, пытанні ўдасканалення прававога забеспячэння эканамічнай дзейнасці, даўгавыя інвестыцыйныя праблемы беларускіх прадпрыемстваў, сацыяльную адказнасць бізнесу. Размова пойдзе таксама аб фарміраванні ў Беларусі новага класа ўласнікаў з прыярытэтам на нацыянальны бізнэс, будуць унесены канкрэтныя прапановы па рэгламентнаму  ўзаемадзеянню бізнес-супольнасці і органаў дзяржаўнага кіравання.

Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя аб'ядноўвае каля 650 членаў — прамыслоўцаў (кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў), прадпрымальнікаў і навукоўцаў і працуе ў цеснай ўзаемасувязі з Рэспубліканскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Усё 30 гадоў сваёй дзейнасці Асацыяцыя прымала актыўны ўдзел у фарміраванні нацыянальнага заканадаўства, ініцыявала сотні значных праектаў у галіне пабудовы рынкавых адносінаў, структурнай перабудовы эканомікі, развіцця прамысловасці, многія з якіх былі падтрыманы кіраўніцтвам Беларусі.

Сёння БНПА актыўна ўдзельнічае ў аптымізацыі сфер рэгулявання: падатковай сістэмы, адміністрацыйных і сертыфікацыйных працэдур, кантрольна-нагляднай дзейнасці, цэнаўтварэння, іншых сфер рэгуляторных адносін, ажыццяўляе маніторынг правапрымяняльнай практыкі, процідзейнічае нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: bfmufa.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».