Вы тут

Пад Магілёвам забілі бацьку і дачку


Следчыя высвятляюць абставіны двайнога забойства ў Магілёўскім раёне, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.


Фота УСК па Магілёўскай вобласці

Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці заведзена крымінальная справа па факце забойства двух чалавек у аграгарадку Буйнічы. "Увечары 24 студзеня ў прыватным доме ў аграгарадку знойдзены целы 83-гадовага гаспадара дома і яго 47-гадовай дачкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 57-гадовы жыхар Магілёва", - праінфармавала Анастасія Лаўрыновіч.

Пры ператрусе ў мужчыны выяўлена маёмасць загінулых, а на месцы здарэння знойдзены яго асабістыя рэчы. Падазраваны злоўжываў спіртным і неаднаразова судзімы за крадзяжы. Па дадзеных следства, 83-гадовы мужчына і яго дачка з магілеўчанінам знаёмыя не былі.

Следчымі сумесна з экспертамі праведзены агляд месца здарэння, канфіскавана прылада злачынства. Па крымінальнай справе прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза падазраванага.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.