Людзі горача спрачаюцца аб тым, змяняецца клімат у прынцыпе ці не. Хтосьці радуецца кліматычным зменам - маўляў, будзе цёпла, не будзем мерзнуць, а хтосьці баіцца, што наступствамі будуць катаклізмы і эпідэміі. Грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” вырашыла вынесці пытанне ў афлайн і запрасіла дасведчанага эксперта з Вялікабрытаніі расказаць шырокай аўдыторыі простымі словамі пра тое, што ведаюць на гэты конт сучасныя навукоўцы.
Доктар Роб Філд – старшы навуковы супрацоўнік у Каралеўскім таварыстве абароны птушак, да якога ён далучыўся ў 2000 годзе. Атыўна вывучае экасістэмныя магчымасці змякчэння наступстваў кліматычных зменаў праз паляпшэнне кіравання і захаванне дзікай прыроды, галоўным чынам у сельскагаспадарчых экасістэмах і тарфяніках Вялікабрытаніі, астатняй Еўропы і Афрыкі.
У прыватнасці, доктар Філд супрацоўнічае з беларускімі калегамі па пытанні змяншэння негатыўных наступстваў кліматычных зменаў у рэгіёне Палесся, а таксама вывучае, як аднаўленне балот уплывае на папуляцыі птушак у Беларусі.
Навукова-папулярная лекцыя “Разборкі з кліматам. Будзе горача?” адбудзецца 7 лютага ў мінскім гатэлі DoubleTree by Hilton (пр-т Пераможцаў, 9) з 19.00 да 21.00. Лекцыя будзе ісці з сінхронным перакладам на рускую мову. Уваход на яе бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.
Што будзе на лекцыі?
Пра ўсё гэта раскажа Роб Філд, а напрыканцы ён адкажа на пытанні з залы.
Лекцыя адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі.
Надзея НІКАЛАЕВА
На прасторах яе вялікасці кнігі.