Вы тут

Юрый Караеў: Увядзенне бальнай сістэмы — спроба стаць больш гуманнымі і бліжэйшымі да людзей


Увядзенне бальнай сістэмы ацэнкі работы супрацоўнікаў міліцыі — спроба стаць больш гуманнымі і бліжэйшымі да людзей. Такую думку выказаў журналістам міністр унутраных спраў Юрый КАРАЕЎ пасля калегіі УУС Віцебскага аблвыканкама, перадае БелТА.


Па словах міністра, у ведамстве цяпер мяняюць метады ацэнкі работы праваахоўнікаў. «Нядаўна мною быў падпісаны дакумент аб увядзенні бальнай сістэмы ацэнкі, — адзначыў Юрый Караеў. — Паглядзім, як усё пойдзе. Думаю, бальная сістэма будзе на карысць усім».

Кіраўнік ведамства дадаў, што для паспяховага функцыянавання органаў унутраных спраў супрацоўнікі міліцыі павінны быць прыкладам для грамадзян, не парушаць службовую і асабістую дысцыпліну. «Мы працуем для людзей, а не на нейкую статыстыку. Трэба не ганяцца за дробнымі эканамічнымі злачынствамі, а выяўляць буйную шкоду. Галоўнае, як мы абаранілі грамадзян, ці затрымалі злачынцаў. Асабліва ў рэзанансных справах. Людзі чакаюць, што ва ўсім справядліва разбяруцца і злачынства не застанецца нераскрытае», — адзначыў Юрый Караеў.

Міністр унутраных спраў таксама пракаментаваў работу міжведамаснай эксперт­най групы па ўдасканаленні заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці. «Ад МУС у ёй працуюць і практыкі, і навукоўцы. Нейкія артыкулы могуць дэкрыміналізаваць, некаторыя будуць насіць папераджальна-прафілактычны і дыферэнцыраваны характар», — заўважыў Юрый Караеў.

УУС Віцебскага аблвыканкама падвяло вынікі работы міліцыі рэгіёна за мінулы год. На калегіі ўзнагародзілі супрацоўнікаў міліцыі, уручылі пераходны прыз «Святы Георгій — узнагарода ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама» і службовыя аўтамабілі найлепшым калектывам аддзелаў унутраных спраў. Імі сталі праваахоўнікі Дубровенскага, Сенненскага, Полацкага раёнаў і Наваполацка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.