Вы тут

Васілій Цёркін з беларускім каларытам


У Санкт-­Пецярбурзе ладзілася цікавая выстава, прысвечаная знакамітай паэме Аляксандра Твардоўскага “Васілій Цёркін”


Выстава была прадстаўлена ў часе працы сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі ды Расіі. А зладзіў яе наш зямляк — ураджэнец Бабруйска, палкоўнік Сяргей Мартынкевіч, галоўны рэдактар ваеннай газеты Заходняй ваеннай акругі “На страже Родины” (Санкт-Пецярбург). (Пра Сяргея Антонавіча хораша пісаў з Піцера наш зямляк Васіль Шалак у тэксце “Тысячы ніцяў, якія не парваць”. — ГР, 27.02.2019. — Рэд.). Ён і паказваў кіраўнікам ведамстваў, усім удзельнікам калегіі ўнікальныя матэрыялы.

Вытокі легендарнага мастацкага вобраза даследчыкі знайшлі на старонках газеты “На страже Родины” ваеннага часу, якую цяпер і рэдагуе палкоўнік С. Мартынкевіч. Менавіта з тым выданнем звязаны й вобраз Васілія Цёркіна, і творчы лёс Аляксандра Твардоўскага як ваеннага карэспандэнта. А ў 1942–1945 гадах вялікі рускі паэт служыў у “Красноармейской правде”, газеце Заходняга, а пасля 3‑га Беларускага фронта, удзельнічаў у вызваленні Мінска, Беларусі. На старонках франтавой газеты (цяпер яе правапераемніцай з’яўляецца “Белорусская военная газета. Во славу Родины”, якая выходзіць у Мінску: як газета Мінабароны Беларусі) і друкаваліся заключныя раздзелы паэмы пра самага славутага ў свеце байца Васілія Цёркіна.

Сярод матэрыялаў выставы былі рарытэты, надзвычай цікавыя для спасціжэння гісторыі рускай літаратуры ў Беларусі, беларуска-расійскіх літаратурных сувязяў. Нагадаем, што Аляксандр Твардоўскі ва ўсе гады свайго жыцця быў добрым сябрам беларускіх пісьменнікаў, беларускай літаратуры. (Пра беларускія родавыя карані Аляксандра Трыфанавіча таксама ёсць цікавыя звесткі — збіраемся пра тое расказаць. — Рэд.) Дык чаму б не стварыць выданне кшталту зборніка: “Аляксандр Твардоўскі і яго «Васілій Цёркін» у расійскім і беларускім франтавым друку”? Несумненна, кніга магла б стаць годным падарункам да 75‑годдзя Вялікай Перамогі, падзеі, якую мы ў хуткім часе ўрачыста будзем адзначаць.

Мікола Берлеж

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.