Вы тут

Расійскія кніжнікі ў гасцях у Беларусі


У пярэдадзень XXVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі адбылася рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым


Беларусь і Расія — нібы дзве сястры

Размова ішла пра ўдзел расійскіх кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў у прэстыжным кніжным свяце: а пройдзе выстава з 5 па 9 лютага 2020 года. Менавіта мінскі Кніжны форум фактычна адкрывае каляндар падобных творчых праектаў на постсавецкай прасторы.

Дзмітрый Мезенцаў згадаў багаты досвед расійскіх кніжных выстаў. У прыватнасці, спыніўся на Санкт-Пецярбургскім кніжным салоне, у якім па традыцыі штогод удзельнічаюць і беларускія выдаўцы. Размова ішла пра расійскіх пісьменнікаў, якія прыедуць на своеасаблівае кніжнае свята ў Мінск. Ужо далі згоду правесці прэзентацыі, аўтограф-сесіі на выставачных пляцоўках па адрасе Мінск, Пераможцаў, 14 Мікалай Далгаполаў, Саша Філіпенка, Яўгенія Пастэрнак, Андрэй Жвалеўскі, Мікалай Чаркашын, Валерый Казакоў, Максім Замшаў, Юрый Казлоў, Мікалай Іваноў, іншыя паэты, празаікі, літаратуразнаўцы. Такі пісьменніцкі дэсант падаецца зусім невыпадковым: бо Расія ж сёлета ўдзельнічае ў Мінскай кніжнай выставе-кірмашы ў якасці Краіны-Ганаровага госця.

Расійскі пісьменнік А. Казінцаў (злева) і беларускі пісьменнік А. Бадак

Асобнае месца ў праграме выставы займае Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”, які пройдзе 6 лютага. Асноўны склад удзельнікаў сімпозіума — госці з розных рэгіёнаў Расіі, паэты, празаікі, перакладчыкі, якія прадстаўляюць шматаблічча нацыянальных літаратур вялікай краіны. Варта заўважыць, што апошнім часам у Чувашыі, Чачэнскай Рэспубліцы, Кабардзіна-Балкарыі, Марый Эл, Татарстане, Удмурціі, Калмыкіі, Башкартастане, Дагестане было рэалізавана шмат праектаў па перакладзе твораў беларускай літаратуры на мовы іншых народаў. Выйшаў цэлы шэраг кніг, якія адкрываюць чытачам на іх родных мовах свет беларускіх класікаў, беларускіх сучасных літаратараў.

Удзел у сустрэчы з расійскім Амбасадарам прынялі Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік Міністра Ігар Бузоўскі, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Уладзімір Андрыевіч.

Сяргей Шычко

Фота Івана Ждановіча

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.