Вы тут

У лютым стартуе XXІV Беларускі маладзёжны конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру


У лютым—красавіку пад эгідай Сусветнага паштовага саюза пройдзе XXІV Беларускі маладзёжны конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру.


Да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, не старэйшыя за 15 гадоў. Тэма сачынення — «Напішыце паведамленне (пасланне, ліст) даросламу пра свет, у якім мы жывём». Аб'ём тэксту — не больш за 800 слоў. Сачыненне пішацца ад рукі на рускай або беларускай мове. Дапускаецца выкарыстанне ў тэксце ілюстрацый удзельніка.

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

  • Першы этап — абласны (прадстаўленне конкурсных работ з 1 лютага да 10 сакавіка 2020 года).
  • Другі этап — рэспубліканскі (вызначэнне пераможцаў конкурсу да 12 красавіка 2020 года).

На ўсіх этапах конкурсу не падлягаюць разгляду сачыненні, падрыхтаваныя з парушэннем патрабаванняў да іх афармлення або з парушэннем тэрмінаў прадстаўлення.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: 2do2go.ru

Загаловак у газеце: ​Напішы пра свет, у якім жывём

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.