Як адзначыла старшыня праўлення грамадскага аб'яднання «Пазітыўны рух» Ірына Статкевіч, летась у 22 прафілактычныя пункты руху звярнулася больш за 41 тысячу чалавек, якія спажываюць наркотыкі.
Пры гэтым у 2018 годзе на ўліку ў медыцынскіх установах з сіндромам наркатычнай залежнасці стаяла каля сямі з паловай тысяч чалавек, а з прычыны спажывання са шкоднымі наступствамі — крыху менш за пяць тысяч.
Пры гэтым за апошнія пяць гадоў змяніўся і партрэт наркаспажыўца.
— Калі раней нашы кліенты спажывалі адно-два наркатычныя рэчывы, то цяпер іх колькасць складае ад трох да пяці, — кажа Ірына Статкевіч. — Гэта людзі ўжо іншага складу, з іншымі звычкамі спажывання. І ад нас таксама патрабуюцца новыя метады і формы работы з імі.
А вось пытанне дэкрыміналізацыі нарказлачынстваў у Беларусі пакуль не разглядаецца. Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Андрэй Саладоўнікаў.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Прэв'ю: apcnews.ru
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.