Вы тут

У буйных гарадах Брэсцкай вобласці плануюць узводзіць жылыя дамы з убудаванымі дзіцячымі садкамі


У буйных гарадах Брэсцкай вобласці плануюць узводзіць жылыя дамы з убудаванымі дзіцячымі садкамі. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс.


«Гэтая ідэя добрая для любога рэгіёна, але асабліва актуальная для вялікіх гарадоў. Перавага праекта ў тым, што ён забяспечвае крокавую даступнасць дашкольных устаноў адукацыі. У спальных мікрараёнах іх не хапае. Будаваць буйныя дзіцячыя сады — не заўсёды добрае выйсце, у тым ліку з-за вялікай колькасці дзяцей, — тлумачыць Анатоль Ліс. — Ва ўбудаваным жа дзіцячым садку ўсяго тры групы на 20 чалавек, прасторна. Ён будзе запатрабаваны».

Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу, што пабудаваць дзіцячы садок у складзе жылога дома значна танней, чым асобна ўзводзіць установу адукацыі. Убудаваныя ў жылыя дамы дзіцячыя сады ў перспектыве плануюць пабудаваць у Брэсце, Баранавічах і Пінску.

У Драгічыне на гэтым тыдні адкрылі першы на Брэстчыне ўбудаваны дзіцячы сад. «У ім досыць плошчаў і неабходных памяшканняў, вытрымліваюцца ўсе стандарты. Праект пілотны. На базе гэтага дзіцячага садка будзе апрабацыя тэхналогіі: эксплуатацыя будынка, работа калектыву. Калі будуць з'яўляцца нейкія нюансы, будзем уносіць змены на стадыі праектавання новых аб'ектаў», — адзначыў начальнік упраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Юрый Прасмыцкі.

Наступным горадам, у якім з'явіцца ўбудаваны ў жылы дом дзіцячы садок, будзе Брэст. «Ужо цяпер разглядаем магчымасць перайначыць праект. Паколькі ў мікрараёне забудовы ёсць буйны дзіцячы сад, новы, хутчэй за ўсё, зробім яго філіялам. Гэта спросціць кіраванне, падбор і расстаноўку кадраў», — дадаў Юрый Прасмыцкі.

Між іншым, такая практыка ў абласных цэнтрах ужо існуе — у Гомелі некалькі гадоў дзейнічае аналагічны садок. Па такім жа прынцыпе гарадзенскія ўлады плануюць вырашыць праблему з недахопам месцаў у дзіцячых садках у мікрараёнах са шчыльнай забудовай. Галоўны плюс такіх рашэнняў — у магчымасці з цягам часу трансфармаваць пад іншыя патрэбы ўбудаванае памяшканне, напрыклад, для аказання бытавых паслуг ці пад краму, калі раён «састарыцца» і патрэбы ў дзіцячым садку тут ужо не будзе.

Паводле БелТА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Садок у доме

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».