Вы тут

У Мінску працягваецца эксперымент па капрамонце жылых дамоў кварталамі


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў азнаёміўся з ходам капітальнага рамонту жылых дамоў сталіцы.


У Фрунзенскім раёне, дзе пабываў сенатар, летась істотна перавыканалі план па капітальным рамонце жылля. Сяргей Рачкоў пабываў у дамах № 19 і 25 на вуліцы Бурдзейнага, № 84 і 82 на вуліцы П. Глебкі, пагаварыў і з будаўнікамі, і з людзьмі. У цэлым жыхары сур'ёзных прэтэнзій наконт якасці капрамонту не выказвалі. Так, былі заўвагі па тэрмінах работ (будаўнікі не заўсёды ўкладваюцца ў планы), задаваліся пытанні па добраўпарадкаванні тэрыторый, афармленні і рамонце фасадаў, іх уцяпленні і гэтак далей.

Тыя, каму давялося перажыць капітальны рамонт шматкватэрнага дома ў вялікім горадзе, добра ведаюць, які гэта шматмесячны галаўны боль. Зняць яго спрабуюць рознымі спосабамі. У Фрунзенскім раёне, напрыклад, думаюць пра пераход да так званага частковага капрамонту, пры якім рамантуюць асобныя ўжо зношаныя сістэмы дамоў. Але гэта ў тым выпадку, калі дом у асноўным знаходзіцца ў нармальным стане і тэрмін яго капрамонту яшчэ не надышоў. Сёлета ў пяці такіх дамах намечаны рамонт толькі балконаў, яшчэ ў чатырох пакуль заменяць сістэму водазабеспячэння.

У Мінску працягваецца эксперымент па капітальным рамонце жылых дамоў цэлымі кварталамі. Пад яго трапілі групы дамоў на тэрыторыі Заводскага, Савецкага, Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў. Па конкурсе на кожную такую групу дамоў вызначаецца адна праектная арганізацыя. У далейшым прадугледжваецца распрацоўка праектных рашэнняў на добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі ў межах капітальна адрамантаваных дамоў.

Як кажуць спецыялісты, у такога падыходу ёсць некалькі пераваг. Ён дазваляе падняць якасць планавання капітальнага рамонту, палепшыць цэласнасць праектных рашэнняў, павысіць камфорт для ўласнікаў або наймальнікаў жылля. Пры гэтым скарачаюцца тэрміны работ, можна таксама разлічваць на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый.

Усяго ў 2020 годзе ў Мінску плануецца ўвесці каля 1,4 мільёна «квадратаў» жылля пасля капрамонту, што на 447 тысяч больш, чым летась.

Па матэрыялах інфармагенцтваў «Мінск-Навіны» і БелТА

Прэв'ю: aif.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».