Вы тут

«Чыстая» будоўля


Адным з аб'ектаў сталічнага будтрэста № 35 з'яўляецца рэканструкцыя найстарэйшай лазні ў Мінску, якая знаходзіцца па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, побач з рэспубліканскім Домам прэсы. Цяпер муляры, цесляры і бетоншчыкі (на будоўлі задзейнічана амаль сорак такіх спецыялістаў) узводзяць вонкавыя цагляныя сцены другога паверха будынка, заліваюць перакрыцці — імкнуцца ў вызначаны час здаць важны для сталіцы сацыяльны аб'ект. Сярод іх шчыруюць Аляксандр Дзеравяга, Кірыл Трыфанаў і Уладзіслаў Чапялевіч (на гэтым фота яны злева направа) з 201-га будаўнічага ўпраўлення. Дарэчы, за сваю саракагадовую гісторыю сталічны трэст узводзіў самыя розныя сацыяльныя аб'екты: школы, стадыёны, бальніцы, а лазню — упершыню!


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».