Вы тут

НАН Беларусі і Беларуская біяэхналагічная карпарацыя будуць супрацоўнічаць


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў і дырэктар ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" (БНБК) Данііл Урыцкі.


Згодна з дакументам, бакі дамовіліся ўзаемадзейнічаць па самаму шырокаму спектру напрамкаў. Сярод іх правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, сумеснае выкарыстанне матэрыяльна-тэхнічнай базы (выпрабавальных лабараторый) арганізацый НАН Беларусі і БНБК, удзел у навукова-тэхнічных семінарах, канферэнцыях і выставах. Будзе таксама ажыццёўлены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне якасці падрыхтоўкі і кваліфікацыі спецыялістаў БНБК на базе вядучых профільных арганізацый НАН Беларусі, аказанне арганізацыямі НАН кансультатыўнай дапамогі, а таксама дапамогі ў атрыманні патэнтаў на прадукцыю, якая вырабляецца БНБК.

— Падпісанне пагаднення адкрывае шырокія магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва навуковых інстытутаў Акадэміі навук з адной з найбуйнейшых біятэхналагічных карпарацый, — падкрэсліў старшыня Прэзідыуму НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. — Гэта дае магчымасць навукоўцам больш актыўна ўкараняць вынікі сваёй дзейнасці ў практыку…

У сваю чаргу, дырэктар Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі Данііл Урыцкі адзначыў важнасць узмацнення навуковага суправаджэння дзейнасці кампаніі па асноўных напрамках дзейнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: amchs.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?