Вы тут

Праграма круглага стала «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці».


 


Выдавецкі дом «Звязда»

Рэдакцыя часопіса «Маладосць»


Круглы стол «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці»

Дата правядзення: 9 лютага, 13.00
Месца правядзення: РВЦ «БелЭкспа», Пераможцаў, 14 (канферэнц-зала)

Праграма

Вітальныя словы арганізатараў і афіцыйных гасцей мерапрыемства.

Абвяшчэнне ідэі, мэты і парадку работы.

Тэматычныя выступленні

Блок 1. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадстаўляе:

Мікіта Цімакоў. Вусная гісторыя: хто можа быць крыніцай у сучаснай Беларусі?

Тимур Бантеев. Образ Льва Сапеги в современной Беларуси: историческая память, мифы и реальность.

Карына Гінько. Гістарычная спадчына Беларусі праз прызму Instagram.

Блок 2. З пункта гледжання навукі.

Наталля Якавенка, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук. Вобраз Рагнеды ў сучаснай усходнеславянскай прозе: «эстэтычная гульня» і праблема ўспрымання гістарычнага мінулага.

Аксана Данільчык, кандыдат філалагічных навук. Гістарычны факт і літаратурны твор: на прыкладзе рукапісаў Зінаіды Бандарынай.

Марына Варабей, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, малодшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры. Гістарычныя крыніцы натхнення Уладзіслава Сыракомлі.

Блок 3. Лакальная гісторыя.

Леанід Лаўрэш, pawet.net, Ліда. Тры пакаленні даследчыкаў Лідчыны.

Вікторыя Ратковіч, Елізавета Нікалайчык, сярэдняя школа № 2 Слоніма. Падвяргаем сумненню, ці Фэйкі ў гісторыі.

Блок 4. Новага героя — у старую эпоху.

Андрэй Кулеш, Слуцкі краязнаўчы музей. Гістарычная проза і гісторыя: як не трапіць у пастку.

Дар’я Значонак, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У далёкую эпоху — навобмацак, або Як напісаць твор гістарычнай тэматыкі.

Анхела Эспіноса Руіс, Іспанія. Гістарычная фікцыя: правы, абавязкі і складанасці аўтараў.

Важныя паведамленні

  • Кожны ўдзельнік круглага стала атрымлівае сертыфікат удзельніка.
  • Працягласць паведамлення — 5–7 хвілін.
  • Кожнае выступленне падчас працы круглага стала запісваецца з мэтай друкавання ў «гістарычным» нумары часопіса «Маладосць». Тэкст перад друкаваннем узгадняецца з удзельнікам.

Дадатковая інфармацыя:

8-029-149-87-93;

8-017-316-97-09;

vdsd@tut.by

Галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.