Вы тут

Тысяча рэйсаў


Паміж горадам Іу правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая, якія маюць найбуйнейшы ў свеце рынак дробных тавараў, і Еўропай у 2020 годзе, згодна з планам, будзе здзейсненая тысяча рэйсаў таварных цягнікоў, што амаль у два разы больш, чым летась. Аб гэтым паведаміў мясцовы ўрад, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паслугі ў рамках міжнародных чыгуначных грузаперавозак «Кітай-Еўропа» хутка развіваюцца ў горадзе Іу з таго моманту, калі яны былі ўпершыню там запушчаны ў 2014-м. У мінулым годзе паміж Іу і Еўропай было здзейснена 528 рэйсаў таварных цягнікоў, што на 65 працэнтаў больш у параўнанні з папярэднім годам.

Зараз у рамках міжнародных чыгуначных грузаперавозак «Кітай-Еўропа» дзейнічаюць 11 маршрутаў, якія злучаюць Іу з 37 дзяржавамі і рэгіёнамі Еўразіі. Паміж горадам і краінамі ўздоўж «Пояса і шляху» назіраўся рост гандлю.Аб’ём экспарту Іу ў гэтыя краіны, па папярэдніх падліках, вырас на 11 працэнтаў па выніках 2019 года.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.