Вы тут

224 мільёна «снежных» турыстаў


Згодна з дакладам Кітайскай акадэміі турызму, агульная колькасць аматараў зімовых забаваў у Кітаі склала 224 млн. чалавек, а прыбытак ад гэтага віду турызму дасягнуў 386 млрд. юаняў (55,5 млрд. долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паведамляецца, што ў перыяд з лістапада 2019-га па студзень 2020-га ў рэйтынг самых папулярных месцаў у Кітаі для снежна-лядовага турызму ўвайшлі гарады Харбін, Хайлінь, Чанчунь, Шэньян, Муданьцзян. Такі від адпачынку больш за ўсё цікавіць жыхароў поўдня Кітая. Зімовае падарожжа на поўнач краіны і любаванне снежным пейзажам стала тэндэнцыяй у Кітаі ў апошнія гады. Шанхай, Гуанчжоў і Пекін займаюць першыя месцы ў краіне па колькасці жыхароў, якія наведваюць адпаведныя месцы.

Сярод аматараў зімовых падарожжаў з групай на поўнач Кітая турысты з горада Сямэнь лідзіруюць у краіне па спажывецкіх расходах на душу насельніцтва, сярэднія выдаткі на паездку складаюць 6072 юаня (875 долараў).

Прэв’ю: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.