Станцыя магутнасцю 1 МВт узведзена недалёка ад буйнога свінакомплексу. Мяркуецца, што яна будзе не толькі генерыраваць «зялёную» энергію, але і нейтралізуе пах ад свінафермы, пры гэтым ператворыць арганічныя адходы ў вадкія ўгнаенні без паху.
Інвестыцыйны праект коштам каля шасці мільёнаў долараў рэалізавала літоўская кампанія Modus Energy. Прадстаўнік кампаніі Паўлюс Бабраускас расказаў падчас адкрыцця, што гэта ўжо сёмы праект, ажыццёўлены ў Беларусі. Ён мае несумненную экалагічную накіраванасць, бо ў якасці паліва выступае біялагічная сыравіна, якая ператвараецца на выхадзе ў цеплавую і электрычную энергію.
Будаўніцтва станцыі пачалося летась у маі, а ў снежні прайшлі пусканаладачныя работы. І вось устаноўка запрацавала на поўную магутнасць. Такім чынам, гноевыя сцёкі, вялікая праблема прадпрыемства ў мінулым, перапрацоўваюцца цяпер на біягумус. Угнаенне будзе ўносіцца пад пасевы, а энергія — выкарыстоўвацца на вытворчасці.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв'ю: b-g.by
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.