Вы тут

З узаемным інтарэсам


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аўстрыйскай Рэспублікі ў Беларусі Алаізай Вёргетэр.


Падчас абмеркавання надзённых пытанняў, у якім бралі ўдзел міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра Ігар Бузоўскі, закранулі тэмы, звязаныя з  двухбаковым супрацоўніцтвам у галіне медыя. Ішла размова і пра беларускае кнігавыданне. У прыватнасці, згадваўся вопыт супрацоўніцтва аўстрыйскага боку з  выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Алаіза Вёргетэр адзначыла, што аўстрыйскаму чытачу найболей цікава дакументальная літаратура, якая закранае і няпростыя тэмы Другой сусветнай вайны.

Абмеркаваны таксама пытанні ўзаемаадносін творчага, пісьменніцкага супольніцтва Беларусі і Аўстрыі. Між іншым, у нашай краіне добра ведаюць аўстрыйскую нацыянальную літаратуру. У апошнія дзесяцігоддзі надрукавана нямала кніг творцаў Аўстрыі ў перакладзе на рускую і беларускую мовы. Бібліяграфічная інфармацыя на гэтую тэму, падрыхтаваная Нацыянальнай кніжнай палатай Рэспублікі Беларусь, перададзена аўстрыйскаму паслу ў нашай краіне Алаізе Вёргетэр.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.