Вы тут

Сімпозіум літаратараў - прастора неабмежавання!


Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» ужо шосты раз збірае за адным сталом творцаў з Беларусі і замежжа ў дні XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Сёлета чакаецца ўдзел прадстаўнікоў літаратурнай супольнасці каля 20 краін. Галоўная тэма — літаратура як частка сусветнага культурнага дыялогу.


Удзельнікі Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час» падчас экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 2015 г. Фота Кастуся Дробава з архіва «ЛіМа».

Творцы акцэнтуюць увагу на неадназначных з’явах сучаснасці, многія з якіх яшчэ 15—20 гадоў таму ніхто не мог уявіць. Але без пошуку адказаў на надзённыя пытанні, без вырашэння канкрэтных праблем нельга гаварыць пра далейшае развіццё не толькі літаратуры, але і ўсяго грамадства. Сімпозіум — пляцоўка, што дазваляе пазнаёміцца са шматграннасцю сусветнага літаратурнага працэсу, з рознымі поглядамі.

У VI сімпозіуме беларускіх і замежных літаратараў плануецца ўдзел празаікаў, паэтаў, публіцыстаў, літаратуразнаўцаў, перакладчыкаў з Азербайджана, Балгарыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Грузіі, Італіі, Індыі, Іспаніі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Мальты, Манголіі, Палесціны, Партугаліі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Сербіі ды іншых краін. Найбольш прадстаўнічымі традыцыйна абяцаюць быць дэлегацыі з Расіі і Казахстана. Варта адзначыць, што беларуска-расійскія літаратурныя стасункі, у тым ліку дзякуючы міжнароднаму сімпозіуму, пашыраюцца. Штогод выходзіць «беларускі нумар» часопіса «Наш современник». Пабачыў свет нумар «Роман-газеты», прысвечаны беларускай аповесці. Кнігі, а таксама асобныя творы паэтаў і празаікаў Беларусі ў перакладзе на мовы народаў Расіі з’яўляюцца ў Чувашыі, Калмыкіі, Дагестане, Татарстане і іншых рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. Даўно сталі сябрамі беларускай літаратуры Камран Назірлі з Азербайджана, Святлана Ананьева з Казахстана, Максат Бяшымаў з Туркменістана, Рысалат Хайдарава з Узбекістана, Даяна Лазаравіч з Сербіі, Салімі Хатлані з Таджыкістана…

Спадзяёмся, і сёлета дыялог дасць старт новым сумесным праектам, што папоўняць не толькі кніжныя паліцы, але і літаратуры адразу некалькіх краін. Дарэчы, арганізатарамі праекта выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура», Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Міжнародны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэты пералік невыпадковы. Ён паказвае зацікаўленасць у абмеркаванні тых ці іншых працэсаў не толькі беларускага боку, які прымае гасцей, але і дзеячаў культуры замежжа.

Яшчэ падчас першага сімпозіума пісьменнікі абмяркоўвалі ролю творчай інтэлігенцыі ў глабальным свеце, важнасць слова пісьменніка-сучасніка для захавання духоўна-маральных асноў развіцця грамадства і дзяржавы, разважалі пра высокую місію творцы ў дыялогу з пакаленнем, якое яшчэ толькі вызначае сваю дарогу ў жыцці. Гэтаму кірунку сімпозіум «Пісьменнік і час» не здраджвае і сёння. Важна, што літаратары могуць выбіраць тэму для выступлення на свой густ. Гэта дае магчымасць выказацца толькі пра тое, што хвалюе, без непатрэбных абагульненняў і высноў.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.