Аб гэтым паведаміў старшыня германска-беларускай парламенцкай групы Бундэстага Германіі Марк Хаўптман на сустрэчы са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэем САВІНЫХ.
Беларускі парламентарый падкрэсліў: Беларусь разглядае Германію як ключавога партнёра ў Еўрапейскім саюзе. Размова ідзе, у прыватнасці, аб сацыяльных аспектах — досведзе ФРГ па фарміраванні грамадзянскай суполкі, рэалізацыі інтарэсаў розных сацыяльных груп, адзінай праграме развіцця краіны.
«Надзвычайна цікавы германскі вопыт па ўзаемадзеянні бізнесу і грамадства. Германія — першы і галоўны партнёр, асабліва ў галіне мадэрнізацыі эканомікі, паставак высакаякаснага абсталявання», — працягнуў Андрэй Савіных.
Дэпутат бачыць перспектывы для паглыблення прамысловай кааперацыі ў энергетыцы, хімічнай прамысловасці, машына- і прыборабудаванні, развіцці электратранспарту, а таксама ў галіне інфармацыйных тэхналогій.
«Германія зацікаўлена ў падтрымцы інвестыцыйных працэсаў ад нямецкіх фірм на тэрыторыі Беларусі. У той жа меры мы хочам развіваць экспарт беларускіх вырабаў у Германію і ў Еўропу ўвогуле», — у сваю чаргу адзначыў Марк Хаўптман. Журналістам ён паведаміў, што вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва бачыць у галінах лічбавізацыі, будаўніцтва сельскагаспадарчай тэхнікі і электратранспарту, лагістыцы.
Андрэй Савіных нагадаў журналістам і пра магчымасць пашырэння ўзаемадзеяння праз вытворчасць кампанентаў для тэхнікі.
«У нас ужо ёсць станоўчы досвед у галіне аўтамабілебудавання. Гэта трэба развіваць і ўсяляк пашыраць гэтую практыку», — выказаў меркаванне дэпутат.
Варвара МАРОЗАВА
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.