Вы тут

Найстаражытнейшы адрэзак шляху «з варагаў у грэкі» праз лясную зону Усходняй Еўропы праходзіў праз Беларусь


Пра гэта заявіла доктар гістарычных навук загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Вольга Ляўко падчас круглага стала, прысвечанага беларускай археалогіі.


— Калі мы гаворым пра надзвычай сур'ёзную тэму — дзяржаўнасць, у першую чаргу абапіраемся на знакавыя аб'екты, нашы старажытныя гарады, - адзначыла Вольга Ляўко. — Так, Полацк — самы старажытны па пісьмовых крыніцах і адзін з найстаражытнейшых па археалагічных. Комплекс матэрыялаў пацвярджае, што менавіта тут маглі зарадзіцца найбольш важныя палітычныя, эканамічныя працэсы. Гэта ўсё адлюстравана і ў матэрыяльнай культуры, пацвярджаецца ёй. Праводзячы раскопкі, мы шукаем і знаходзім адказы на розныя пытанні. Як узаемадзейнічала мясцовае насельніцтва з прышлымі, як, у якім кірунку развіваліся прылеглыя тэрыторыі?

Усё дакладна і ясна відаць па археалагічных матэрыялах... Археалогія — гэта звяно, якое звязвае розныя гістарычныя факты, розныя меркаванні вучоных і здымае шэраг спрэчак. Таму што калі ў якасці доказу прыкладзены матэрыяльны факт, ужо нікуды не падзецца... Напрыклад, я знайшла помнік эпохі вікінгаў на Дзвіне — Кардон, які сведчыць, што найстаражытнейшы адрэзак шляху «з варагаў у грэкі» праз лясную зону Усходняй Еўропы праходзіў якраз праз тэрыторыю Беларусі, а не праз Гнёздава пад Смаленскам, як было напісана ў падручніках. Гнёздава, аказваецца, стала найбольш актыўна выкарыстоўвацца на гэтым шляху аж на два стагоддзі пазней, чым наш адрэзак...

Прэв'ю: карціна "Валакуць волакам" М.Рэрыха.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.