26 верасня, субота

Вы тут

Як разабрацца ў нюансах тэхнічных прафесій?


Фестываль навукі і лічбавых тэхналогій DіgіPhys 3.0 пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы 8 лютага. У першую чаргу ён арыентаваны на школьнікаў і навучэнцаў каледжаў, якім цікавыя фізіка, інфарматыка, электроніка і робататэхніка.


— Фестываль пройдзе ў абноўленым фармаце, без дакладаў і ўрачыстай часткі. Госці змогуць адразу акунуцца ў атмасферу навукі і тэхналогій, — падкрэслівае дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй ГЕРМАН. — Варта адзначыць, што папярэднія мерапрыемствы наведала больш за тры тысячы гасцей.

Практычная частка фестывалю прадугледжвае больш за 20 займальных дэманстрацый, майстар-класаў і экскурсій ад навукоўцаў і студэнтаў універсітэта, а таксама ад партнёраў фестывалю. Падлеткі змогуць паспрабаваць сябе ў розных ІT-прафесіях, напрыклад, у якасці распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння або вэб-дызайнера, «навучыць» штучны інтэлект і атрымаць электрычнасць з садавіны і гародніны. Юныя фізікі ўбачаць у рабоце 3D-прынтар, маніпулятар з тэхнічным зрокам, мабільнага робата, лічбавую лабараторыю і іншае ўнікальнае абсталяванне, а таксама паспрабуюць сябе ў ролі інжынера-праграміста і робататэхніка.

Для вучняў выпускных класаў выкладчыкі фізіка-тэхнічнага факультэта правядуць прафарыентацыйныя кансультацыі па тэхнічных прафесіях, раскажуць, які шлях выбраць, каб стаць інжынерам-праграмістам, робататэхнікам, электронікам, энергетыкам або электрамеханікам, а таксама правядуць экскурсіі па ўніверсітэце. Выпускнікі даведаюцца аб такіх сучасных і прэстыжных спецыяльнасцях, як «Камп'ютарная фізіка», «Прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы», «Інфармацыйна-вымяральная тэхніка».

Гасцей таксама чакаюць мерапрыемствы ад партнёраў фестывалю, дзе ім прапануюць убачыць унікальнае для Гродна абсталяванне і паспрабаваць сябе ў ролі інжынера-робататэхніка, вырабіць электронную паштоўку, наведаць заняткі па робататэхніцы з дэманстрацыяй незвычайных мадэляў робатаў.

Акрамя таго, у рамках DіgіPhys адбудзецца абласны этап XІ Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «Тэхнаінтэлект».

Удзел у фестывалі бясплатны, але неабходна прайсці электронную рэгістрацыю і запоўніць форму ўдзельніка па спасылцы.

Удзельнікі таксама могуць далучыцца да групы фізіка-тэхнічнага факультэта ў сацыяльных сетках «УКантакце» і Іnstagram, дзе будзе размешчана ўся актуальная інфармацыя і фотарэпартаж пра мерапрыемства.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.