Вы тут

Лукашэнка: Ні адзін жыхар Беларусі, ні адно прадпрыемства не павінны адчуць на сабе наступствы ад рознага роду манеўраў


Такое патрабаванне да прадстаўнікоў урада паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У Палацы Незалежнасці праходзіць нарада, прысвечаная эфектыўнай рабоце паліўна-энергетычнага комплексу краіны на сёлета. У шэрагу пытанняў на парадку сустрэчы — меры па выкананні прагнозных паказчыкаў і пераадоленні негатыўных тэндэнцый у эканоміцы, звязаных з апошнімі падзеямі ў свеце і ва ўзаемаадносінах з Расіяй.


Фота БелТА.

«Гэта не толькі вузкія пытанні. Яны ва ўсіх на слыху — пастаўкі нафты, газу і харчовыя войны, якія, на жаль, сталі звыклымі ў апошнія гады. Гандлёвыя канфлікты паміж дзяржавамі-лідарамі, краінавы пратэкцыянізм і нават новы азіяцкі вірус — усё гэта ўплывае на сусветную эканоміку, а значыць, мы не можам ігнараваць тое, што адбываецца», — сказаў кіраўнік краіны.

Таму перш за ўсё ўраду неабходна загадзя мець планы рэагавання на любы магчымы выклік. Але галоўнае, на думку Прэзідэнта, — захаваць мір і спакой у краіне, устойлівасць эканомікі і ўпэўненасць грамадзян у заўтрашнім дні.

Ён звярнуў увагу, што на нарадзе хоча пачуць, што ёсць у арсенале ўрада для вырашэння надзённых задач: як будуць забяспечаны рост валавога ўнутранага прадукту, выкананне параметраў бюджэту, коштавая стабільнасць і паступальны рост даходаў усіх слаёў насельніцтва.

«Ні ад адной праграмы мы адмовіцца не можам. І не толькі таму, што гэты год — год экзаменаў», — акцэнтаваў увагу беларускі лідар.

Па яго словах, у чарговы раз паўсталі рознагалоссі па энергетычных пытаннях з найбліжэйшым партнёрам — Расіяй, — і гэта адбываецца рэгулярна ўжо на працягу 13 гадоў, нягледзячы на ўзаемныя абавязацельствы.

«Хоць пры іх падпісанні нам былі дадзены цвёрдыя гарантыі. Да прыкладу, у гэтым годзе Расія абавязалася на міжурадавым узроўні паставіць у Беларусь 24 мільёны тон нафты. Па 2 мільёны кожны месяц. У студзені было пастаўлена 500 тысяч — адна чвэрць», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка і даў задачу прэм’ер-міністру далажыць, што зроблена, каб Расія выканала задачу.

Пацікавіўся Прэзідэнт механізмамі кампенсацыі страт, якія наша краіна непазбежна нясе ў гэты перыяд, і тым, як выконваецца даручэнне аб пошуку альтэрнатыўных пастаўшчыкоў энергарэсурсаў, надзейных каналаў іх пастаўкі. «Патрабаванні вам усім вядомыя — ніводны жыхар Беларусі і ніводнае прадпрыемства не павінны адчуць на сабе наступствы ад рознага роду манеўраў нашых партнёраў», — канстатаваў ён.

Аляксандр Лукашэнка асобна падкрэсліў, што ўсе нафтаперапрацоўчыя заводы краіны павінны працаваць і забяспечваць нафтапрадуктамі не толькі ўнутраны рынак (як гэта адбываецца зараз), але і выконваць кантракты на знешнім.

Як паведаміў у сваім дакладзе прэм’ер-міністр Сяргей Румас, з 2019 года ў Расіі пачалася рэалізацыя другога этапа падатковага манеўра, які прадугледжвае паэтапны перавод вывазных мытных пошлін на нафту ва ўнутраную расійскую крыніцу, падатак на дабычу нафты. Для Беларусі ў мінулым годзе агульныя страты ад гэтага склалі каля 330 мільёнаў долараў: 130 мільёнаў — страты бюджэта і 200 мільёнаў — страты НПЗ.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.