Вы тут

Беларускія стаматолагі выкарыстоўваюць у лячэнні ствалавыя клеткі


Беларускія стаматолагі дасягнулі поспехаў у лячэнні ствалавымі клеткамі пераядантыту - аднаго з найбольш часта сустракаемых запаленчых захворванняў кораня зуба ці калякарнявых тканін. Захворванне можа прывесці да страты зубоў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны пазаштатны стаматолаг Рэспублікі Беларусь, галоўны ўрач Рэспубліканскай клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Андрэй Мацвееў, перадае агенцтва Мінск-Навіны.


- Клеткавыя тэхналогіі ў лячэнні пераядантыту мы сталі ўжываць параўнальна нядаўна, - адзначыў ён. - У 94% пацыентаў, якія атрымалі лячэнне ствалавымі клеткамі, станоўчы вынік. Словам, яны дапамаглі.

Методыка лячэння ад пераядантыту ствалавымі клеткамі - сумесны праект лекараў-стаматолагаў і вучоных Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Спецыялісты распрацавалі тэхналогію атрымання біятрансплантата з уласных клетак тлушчавай тканіны чалавека. Прычым для пацыента гэтая працэдура абсалютна бяспечная.

Спачатку чалавек праходзіць абследаванне, потым у яго "забіраюць" біяматэрыял, змешваюць яго з калагенавым гелем. Затым атрыманую масу ўводзяць у вобласць дзясны. У выніку біятрансплантант трансфармуецца з касцяной тканіны. Такое лячэнне ўжываюць у сталічнай Клініцы эстэтычнай стаматалогіі (былой 2-й стаматалагічнай паліклініцы). Тэарэтычна лячыць па новай методыцы можна ў любой стаматалагічнай паліклініцы. Аднак ёсць нюанс: ствалавыя клеткі вырошчваюць толькі ў лабараторыі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі.

Методыка лячэння пераядантыту ствалавымі клеткамі проціпаказаная пацыентам з захворваннямі шчытападобнай залозы, злаякаснымі пухлінамі.

Прэв'ю: psykcentrum.dk

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.