Вы тут

Міхаіл Русы: Многія пытанні, з якімі прыходзяць людзі, могуць вырашацца на месцах


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы правёў асабісты прыём грамадзян. Пытанні, з якімі звярнуліся людзі, датычыліся зямельных адносін і судовых спрэчак, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


Напрыклад, жыхарка Быхаўскага раёна прасіла пасадзейнічаць з выкупам аднаго з пустых будынкаў бальнічнай установы, які ў свой час яна ўзяла ў карыстанне і ўладкавала для развіцця аграэкатурызму. «Гэта быў стары дом, вы прывялі яго ў парадак, сюды ездзяць адпачываць людзі, тэрыторыя развіваецца. Мы ўжо звярнуліся з гэтым пытаннем у Дзяржкаммаёмасць, думаю, зможам вам дапамагчы», — адзначыў Міхаіл Русы.

На прыём таксама прыйшла жыхарка сталіцы і звярнулася з просьбай разабрацца ў заблытанай сітуацыі з вызначэннем межаў зямельнага ўчастка для абслугоўвання жылога дома, які дастаўся ёй у спадчыну ад маці ў Кіраўскім раёне. Судовыя цяжбы цягнуцца ўжо некалькі гадоў. Межы зямельнага ўчастка сталі прычынай сур'ёзнага канфлікту з суседзямі. Бакі звярталіся ў розныя ведамствы, аднак кропку ў справе не могуць паставіць да гэтага часу. Міхаіл Русы ўважліва вывучыў усе дэталі канфлікту, паабяцаў разабрацца і даць адказ. «Мы звернемся ў Кіраўскі райвыканкам, вывучым сітуацыю і дадзім адказ, ацэнім, што можна зрабіць у рамках дзеючага заканадаўства», — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі.

У цэлым Міхаіл Русы звярнуў увагу на тое, што многія пытанні, з якімі прыходзяць людзі, могуць вырашацца на месцах. «Трэба праводзіць тлумачальную работу, падказваць, што можа зрабіць чалавек у пэўнай сітуацыі, куды яму звярнуцца, каб вырашыць праблему», — падсумаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».