Вы тут

Чацвёрты год запар прыходзіць да чытача альманах «Першацвет»


Чацвёрты год запар прыходзіць да чытача альманах «Першацвет», які выдае «Мастацкая літаратура»


У выданні змяшчаюцца творы паэзіі і прозы аўтараў, якія перамаглі ў літаратурным конкурсе маладых пісьменнікаў з аднайменнай назвай — «Першацвет». Сёлета надрукаваны вершы, апавяданні Данііла Арыанава, Аляксандра Бондарава, Мікіты Варанцова, Цімура Вычужаніна, Дар'і Вячэркі, Анастасіі Гакоцінай, Яўгенія Казарцава, Арыны Карповіч, Кацярыны Касцевіч, Анастасіі Калацэй, Ганны Комар, Яны Крэмень (Іоны Флінт), Таццяны Курмазіі, Максіма Машкіна, Настассі Мішкавец (Самчанка), Алесі Мялік, Ганны Небаўсенка (Клімаковай), Вольгі Ропат, Надзеі Тачыцкай, Аляксандра Цітова. Наклад выдання — 450 экзэмпляраў. Зусім невялікая лічба, але ж і гэтай колькасці дастаткова, каб чытач у Беларусі пачуў пра новыя імёны, каб займеў пэўнае ўяўленне пра тое, куды, у якіх кірунках развіваецца творчасць маладых літаратараў.

Спадзяёмся, што выпуск альманаха «Першацвет» стане добрай традыцыяй, а аднайменны Міжнародны конкурс будзе і надалей прыцягваць увагу юных творцаў Беларусі, а таксама іншых далёкіх і блізкіх краін. Дарэчы, праводзіцца конкурс пры падтрымцы Выдавецкага дома «Звязда», а непасрэдна — пры падтрымцы часопісаў «Маладосць», «Нёман», газеты «Літаратуры і мастацтва».

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.