Вы тут

У Беларусі плануецца замацаваць норму аб абавязковым устанаўленні квоты для прыёму на работу інвалідаў


Беларусі плануецца замацаваць норму аб абавязковым устанаўленні квоты для прыёму на работу інвалідаў і даць ім права бясплатнага карыстання аўтамабільнымі паркоўкамі.


Такія нормы змяшчаюцца ў новым законапраекце «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі». Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Людміла Канановіч.

— Чакаецца, што квоты будуць вызначаць для прадпрыемстваў, дзе працуе не менш за 100 чалавек, — сказала старшыня камісіі. — Хацелася б, каб гэта былі ўжо абсталяваныя месцы, каб чалавек з абмежаванымі магчымасцямі мог там адразу прыступіць да работы. Квоты па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю плануецца ўвесці ў 2023 годзе.

Для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі таксама прапануюць паслугі персанальных асістэнтаў. Гэта будуць людзі з ліку сацыяльных работнікаў, якія пасля спецыяльнага навучання змогуць выступаць у якасці суправаджаючых для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Людміла Канановіч канстатавала, што ва ўсім свеце колькасць людзей з інваліднасцю даволі значная, і тэндэнцыя такая, што яна працягвае расці. У Беларусі на 1 студзеня 2020 года на ўліку ў органах па сацабароне знаходзілася амаль 574 тысячы такіх грамадзян, з іх інвалідаў 1-й групы — 87 тысяч, 2-й групы — 360 тысяч. Сярод інвалідаў у Беларусі налічваецца больш за 33 тысячы дзяцей. Удзельная вага такіх людзей у агульнай колькасці насельніцтва складае 6 %.

Да нядаўняга часу айчынная сацыяльная палітыка ў адносінах да інвалідаў насіла пераважна кампенсацыйны характар. У асноўным усё зводзілася да давання льгот і грашовых выплат. Цяпер на першы план выходзяць задачы па забеспячэнні інвалідаў роўнымі з іншымі грамадзянамі магчымасцямі: стварэнні ўмоў для максімальнай рэалізацыі сябе ў працоўнай дзейнасці, адукацыі, спорце. У праект закона ўведзеныя новыя тэрміны і паняцці — «абілітацыя інваліда», «універсальны дызайн», «мова жэстаў», «разумнае прыстасаванне».

Прадугледжана магчымасць стварэння цэнтраў рэабілітацыі і абілітацыі на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях. Такія цэнтры могуць утварацца як па адным, так і па некалькіх кірунках, уключаць медыцынскую, сацыяльную, прафесійную дапамогу.

Новы дакумент абмяркоўваўся на пасяджэнні профільнай парламенцкай камісіі. Дэпутаты плануюць прыняць яго ў першым чытанні на вясновай сесіі.

Прэв'ю: nnd.name

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.